Przejdź do treści

OPEN CALL muzyczny

  • przez

Zapraszamy do udziału w OPEN CALL’u muzyczne projekty białoruskie lub międzynarodowe z udziałem artystów z Białorusi. Szukamy muzyki dla świątecznej imprezy poświęconej podsumowaniu wyników roku diaspory białoruskiej w Poznaniu.

Мы шукаем музыкаў і запрашаем да ўдзелу ў OPEN CALLе на правядзенне выступу на фінальным мерапрыемстве падсумавання году, арганізаваным Фундацыяй КУТ.
Мы шукаем сольных музыкантаў, музычныя гурты, дуэты, трыа і інш.
У конкурсе могуць удзельнічаць як выканаўцы з арыгінальным матэрыялам (музыка і тэксты), так і кавер-бэнды.

Нас цікавяць аўтарскія матэрыялы у розных жанравых і стылістычных напрамках, якія захоўваюць сваю арыгінальнасць і пры гэтым гарманічна ўпісваюцца ў святочны фармат мерапрыемства.

Мы прапануем пераможцы:
– медыя падтрымку,
– ганарар да 1500 zł,
– забеспячэнне тэхнічнага райдара.

Заяўкі прымаюцца да 10 снежня (да 11:59) праз гугл-форму.
Вынікі будуць агучаны да 15 снежня.
Планаваная дата выступу ў Познані: паміж 27 і 30 снежня 2025 года.

Звяртаем вашу ўвагу, што транспартныя выдаткі і пражыванне не кампенсуюцца.

Усім жадаючым прыняць удзел прапануем азнаёміцца з рэгламентам конкурсу.
Чакаем менавіта вас!

Dodaj komentarz

Twój adres e-mail nie zostanie opublikowany. Wymagane pola są oznaczone *