Przejdź do treści

ХАТУЛЁК (выкрайка)

  • przez

Запрашаем вас далучыцца да праекта МАПА і пашыць хатулёк па выкрайцы беларускай дызайнеркі Тані Тур.

1. 2 дэт. злучаем па бакавых і ніжнім шве. Не дашываючы бакавы, устаўляем падрыхтаваную дэкаратыўную дэталь з люверсам.

2. Апрацоўваем аверлокам верх вырабу.

3. Намячаем і пракладаем петлі для шнуроў (бакавыя швы)

4. Нарыхтоўваем 2 пятлі для ручак па 7—7,5 см (палоскі вузкія прастрачыць з левага боку, абрэзаць лішні прыпуск і вывернуць з дапамогай кручка). Альбо выкарыстаць гатовы шнур.

5. Захінаем вярхі. Частку на ўзровень 5 см і пракладаем 2 аздобныя кантрасныя строчкі

6. Мацуем унутры петлі для ручак.

7. Ручкі могуць быць з драўляных пацерак + карабіны для мацавання

8. Любая нашыўка на пярэдн. частку.

На фотаздымку нашыўка, створаная па матывах кнігі Ісака Сербава „Этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі”.

Падзяліцеся вынікам — дасылайце фота хатулка на пошту kut.fundacja@gmail.com ці ў паведамленні ў сацсетках!

Крыніца фота: Instagram Тані Тур

Dodaj komentarz

Twój adres e-mail nie zostanie opublikowany. Wymagane pola są oznaczone *